«Гомельскія ведамасці» прапануюць будучым кандыдатам палову старонкі за 3 мільёны
Орган гарвыканкаму «Гомельскія ведамасці» прапануюць кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў платную друкаваную плошчу для правядзення перадвыбарнай агітацыі. Платныя матэрыялы (перадвыбарчая праграма (паўторная публікацыя) будуць размешчаны на шостай старонцы газеты ў чорна-белым выкананні. Кандыдатам могуць прадставіць для агітацыі палову старонкі. Кошт друкаванай плошчы – 3 мільёны (6 тысяч за 1 квадратны сантыметр з ПДК).
Іншыя выданні – напрыклад, раённыя, пакуль яшчэ не вызначыліся з коштамі, прынамсі, на сайтах раёнак пакуль няма такіх звестак. Дарэчы, для жадаючых размясціць рэкламу ў газеце, кошты трохі іншыя. Напрыклад, рэклама для айчынных рэкламадаўцаў у выданні, у залежнасці ад палос, будзе каштаваць ад 4 тысяч за квадратны сантыметр да 6900.
У раённых выданнях тарыфы яшчэ танней. Напрыклад, газета «Голас Веткаўшчыны» бярэ аплату за рэкламу, за 1 квадратны сантыметр – 1544 рублі без ПДК.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Каментароў пакуль няма