У Вялікай Бераставіцы АВК не дае назіральнікам інфармацыі
Акруговая выбарчая камісія Мастоўскай выбарчай акругі № 56, якая тэрытарыяльна месціцца ў Вялікай Бераставіцы, не прадстаўляе ніякай інфармацыі незалежным назіральнікам Алегу Рамашкевічу, які зарэгістраваны накіраваннем БХК, і Віктару Дзесяціку, які рэгістраваўся шляхам збору подпісаў.
Алегу Рамашкевічу наўпрост было заяўлена, каб ён шукаў патрэбную інфармацыю на адпаведных афіцыйных сайтах. Тое ж сама было сказана і Віктару Дзесяціку. Рамашкевіч ужо напісаў скаргу ў Цэнтральную Выбарчую Камісію – ён сцвярджае, што такім чынам парушаецца артыкул 13 Выбарчага кодэксу.
Тым часам стала вядома,
што АВК па Гарадзенскай сельскай выбарчай акрузе №52 не зарэгістравала ініцыятыўную
групу Мікалая Статкевіча – на той падставе, што ён знаходзіцца ў зняволенні, а
ў склад ініцыятыўнай групы таксама ўваходзяць зняволеныя асобы.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"
Каментароў пакуль няма