“Наш край” апрытомнеў ад перадвыбарчай спячкі
Ужо 2-гі месяц пайшоў з моманту абвяшчэння выбараў, а афіцыйная газете “Наш край” паведамляе пра першыя навіны палітычнай кампаніі 2012 года ў Баранавічах.
Афіцыйная газета Баранавіцкага гарвыканкама “Наш край” 21 ліпеня надрукавала артыкул пад назваю “Калектывы вылучаюць кандыдатаў”. У артыкуле паведамляецца, што з’явіліся першыя навіны (!!!) палітычнай кампаніі 2012 у Баранавічах: вялікія працоўныя калектывы горада вулучылі сваіх прэтэндэнтаў на выбарах у Палату прадстаўнікоў. Газета паведамляе, што 19 ліпеня кандыдатам у дэпутаты па Баранавіцкай-Заходняй выбарчай акрузе № 5 завод станкапрыладаў вылучыў Вольгу Палітыку. Яна з’яўляецца дзеючым дэпутатам гарсавета, а працуе на Баранавіцкім станкабудаўнічым заводзе “Атлант” начальнікам аддзела працы, заработнай платы і арганізацыі ўдасканалення вытворчасці. Цікава, што Вольга Палітыка працуе на адным заводзе, а адзінагалосна яе вылучае працоўны калектыў другога завода.
Зразумела, што Вольга Палітыка будзе галоўным прадстаўніком дзяржаўных структур па Баранавіцкай-Заходняй выбарчай акрузе № 5 на гэтых парламенцкіх выбарах.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Каментароў пакуль няма