Пінскія СМІ па-мінімуму асвятляюць хаду выбарчай кампаніі
Мясцовыя радыё і тэлебачанне ўвогуле абмінаюць тэму выбараў, а вось друкаваныя выданні паводзяць сабе крыху інакш. Газеты “Пінскі веснік” і “Полесская правда” дазваляюць сабе прыхаваную агітацыю за праўладных прэтэндэнтаў у кандыдаты Зінаіду Мандроўскую і Аляксандра Палейчука, асвятляючы іх працоўныя дасягненні. Акрамя таго, выданні падаюць неабходную па законе перадвыбарчую інфармацыю: аб фармаванні акруговых выбарчых камісій, іх кіраўніцтве і інш. У гэтым плане раённая газета “Полесская правда” крыху апярэджвае гарадскую газету. Напрыклад, у раёнцы было надрукавана вялікае інтэрвью са старшынёй выбарчай камісіі па Пінскай сельскай акрузе № 15 Валерыем Міленчуком. А вось “Пінскі веснік “ не надрукаваў нават спісу сяброў выбарчай камісіі па Пінскай гарадской выбарчай акрузе №14.
Першай “Полесская правда” (у нумары 58 ад 21 ліпеня) надрукавала рашэнне Пінскага райвыканкама аб утварэнні выбарчых участкаў. Такім чынам, у Пінскай сельскай выбарчай акрузе №15 будзе працаваць 68 выбарчых участкаў, іх колькасць не змянілася з мінулых парламенцкіх выбараў. Выданне пазначыла цэнтры выбарчых участкаў і іх нумары тэлефонаў. Як правіла, участковыя камісіі будуць месціццца ва ўстановах культуры, адукацыі і аховы здароўя.
Гарадская газета “Пінскі веснік” пакуль не мае падобнай інфармацыя па Пінскай гарадской выбарчай акрузе №14.
Затое на інтэрнэт-старонцы “Пінскага весніку” размешчаны некаторыя матэрыялы аб выбарах з друкаванага выдання, а на сайце газеты “Полесская правда” чамусці так і не з’явіліся публікацыі, прысвечаныя выбарам.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Каментароў пакуль няма