Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Першы пікет па збору подпісаў - слонімцы праяўляюць зацікаўленасць выбарамі (фотарэпартаж)

21 ліпеня ў цэнтры Слоніма быў наладжаны першы пікет па збору подпісаў за вылучэнне кандыдатам у дэпутаты Палаты  прадстаўнікоў Івана Шэгі – лекара-траўматолага, кіраўніка слонімскай суполкі Партыі БНФ.

Па словах сяброў ініцыятыўнай групы, людзі розных узростаў і з вялікім задавальніннем ставілі подпісы ў падтрымку Івана Шэгі. За 2,5 гадзіны было сабрана  70 подпісаў.

Ініцыятыўная група па збору подпісаў за праўладнага прэтэндэнта -- Алу Сопікаву, дырэктара сярэдняй школы № 9 г.Слоніма, у Слоніме не была заўважана.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма