Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Старшыня ЦВК крытыкуе актыўнасць апазіцыі

У інтэрв’ю тэлеканалу “Беларусь1” стаыршыян Цэнтральнай камісіі Лідзія Ярмошына адзначыла, што “ўдзел апазіцыі ў выбарах нагадвае казку пра голага караля”. “Асобы, якія крычаць, што не хапае свабоды і дэмакратыі, што трэба спрасціць што-небудзь, насамрэч не праяўляюць шмат актыўнасці. Гэта сведчыць пра тое, што самая галоўная праблема - дэфіцыт байцоў, якія могуць канкураваць і перамагаць на гэтых выбарах”, - патлумачыла яна.

Па меркаванні старшыні ЦВК, сёлета вылучацца было нашмат прасцей, чым на мінулых парламенцкіх выбарах. “Дзяржава пайшла на тое, каб максімальна спрасціць умовы ўдзелу ў выбарах для патэнцыйных кандыдатаў, але, як заўсёды, згуляная казка з голым каралём – актыўнасці мы не ўбачылі”, - сказала Лідзія Ярмошына. Яна таксама звярнула ўвагу, што з 439 патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты, якія падалі дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы, 95 чалавек - беспрацоўныя.

Тым часам прадстаўнікі апазіцыйных кандыдатаў наракаюць, што выбарчыя камісіі напачатку былі арыентаваныя на адмову ў рэгістрацыі ініцыятыўных груп. Жонка палітвязня Міколы Статкевіча Марына Адамовіч кажа, што адмовы напісаныя пад капірку. Дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўных груп Статкевіча падавалі ў большасць акруговых камісій Беларусі, у тым ліку ва ўсіх абласных цэнтрах і Мінску. “Па Статкевічу рашэнне прымалася цэнтралізавана. Ужо 16 ліпеня з ЦВК была разаслана адпаведная інфармацыя. Калі параўноўваць з папярэднімі выбарамі, то ў 2008 рэгістравалі групы, а потым адмаўлялі ў рэгістрацыі кандыдатам на падставе таго, што ў яго была судзімасць. Гэта было ў адпаведнасці з дзейным заканадаўствам. Цяпер жа ўлады баяцца, што мы выставім па ўсёй краіне пікеты і пачнем інфармаваць людзей, што ў Беларусі ёсць палітвязні”.

Нагадаем, сёлета было пададзена 439 заяваў на рэгістрацыю ініцыятыўных групаў, у сярэднім на акругу прыпадае па 4 заявы. Яны будуць разгледжаныя на працягу пяці дзён. На мінулых выбарах з 455 пададзеных было зарэгістравана 423 ініцыятыўныя групы.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма