Праўладныя вылучэнцы не сыходзяць са старонак мясцовых СМІ
Пачынаючы з 17 чэрвеня, Бярозаўская раённая газета “Маяк” некалькі разоў пісала пра тое, якім клапатлівым з’яўляецца дзеючы дэпутат Палаты прадстаўнікоў з Івацэвічаў Леанід Кавалевіч. Вось ён запрашае групу бярозаўскіх дзяцей у Івацэвіцкі раён на экскурсію па месцах баявой славы, корміць іх кашай, пра што пісала Івацэвікая раёнка (27.06 “Пусть чаще будут такие встречи”) і Бярозаўская раённая газета “Маяк”(30 .06 “Поездку инициировал депутат”). У абедзьвюх газетах -- здымкі Кавалевіча ў атачэнні дзетак Бярозаўшчыны.
Яшчэ з’яўляючыся для Бярозы староннім чалавекам, Кавалевіч ужо пабываў з рабочай паездкай у Бярозаўскім раёне, сустракаўся са старшынёй Белаазёрска (горад адыйшоў да Івацэвіцкай акругі № 11) Вячаславам Дамброўскім і дырэктарам Бярозаўскай ЖКГ Валерыем Клімчуком для абмеркавання пытанняў па жыллёва-камунальнай гаспадарцы - газета “Маяк” (за 7 ліпеня, артыкул “Обсуждены вопросы развития ЖКХ”). Далей газета “Маяк” за 18 ліпеня надрукавала на першай старонцы пра сустрэчу Кавалевіча з работнікамі культуры Бярозаўскага раёна ва ўрочышчы Гута-Міхалін Івацэвіцкага раёна, дзе прысутнічалі таксама івацэвіцкія ветэраны (артыкул “На встрече с ивацевичскими ветеранами”). На чацвёртай старонцы гэтага ж нумара паведамляецца пра тое, што горад Белаазёрск наведалі парламентарыі, у тым ліку Леанід Кавалевіч (“Город энергетиков посетили парламентарии”).
Усім чытачам “Маяка” даводзіцца пра лепшыя якасці Кавалевіча як гаспадарніка, так і парламентарыя. Праўда, нічога не гаворыцца пра тыя законы, у распрацоўцы якіх ён прымаў удзел.
Бярозаўскі “Маяк” за 21 ліпеня (артыкул “Унас рады землякам”) пачаў гаварыць і пра другога праўладнага магчымага кандыдата -- старшыню Пружанскага райвыканкама, ураджэнца Бярозаўскага раёна Аляксандра Юркевіча.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Каментароў пакуль няма