ЦВК традыцыйна на баку акруговых камісій
Незалежны назіральнік ад БХК па Мастоўскай выбарчай акрузе №56 Алег Рамашкевіч, які напісаў скаргу на тое, што акруговая выбарчая камісія не прадстаўляе яму ніякай інфармацыі і ўвогуле раіць яе браць з афіцыйных сайтаў, атрымаў адказ за подпісам старшыні Цэнтральнай камісіі Лідзіі Ярмошынай.
Як звычайна - ЦВК на баку акруговай выбарчай камісіі. Спн. Ярмошына сцвярджае, што Выбарчы кодэкс не абавязвае камісію прадастаўляць назіральнікам інфармацыю пра дату і час правядзення паседжанняў, а таксама пра прынятыя рашэнні. Старшыня ЦВК раіць назіральніку шукаць інфармацыю на будынку, дзе засядае камісія, а таксама на афіцыйным сайце Мастоўскага райвыканкаму.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Каментароў пакуль няма