Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Баранавічы: Вольга Палітыка супраць Мікалая Чарнавуса

Сёння, 23 ліпеня, адбылося пасяджэнне акруговай камісіі Баранавіцкай-Заходняй выбарчай акругі № 5 у малой зале райвыканкама, на якім з 13 сяброў камісіі прысутнічала 9 чалавек. АВК № 5 зарэгістравала 2 ініцыятыўныя групы прэтэндэнтаў у дэпутаты. Першай была зарэгістравана ініцыятыўная група Вольгі Палітыка. Яна з’яўляецца дзеючым дэпутатам гарсавета і працуе на Баранавіцкім станкабудаўнічым заводзе “Атлант” начальнікам аддзела працы, заработнай платы і арганізацыі ўдасканалення вытворчасці. Яе ініцыятыўную групу, якая склала 113 чалавек, узначаліў старшыня прафкама станкабудаўнічага завода “Атлант” Яўген Цупрык. Зразумела, што Вольга Палітыка будзе галоўным прадстаўніком дзяржаўных структур па Баранавіцкай-Заходняй выбарчай акрузе № 5 на гэтых парламенцкіх выбарах.

Другой была зарэгістравана ініцыятыўная група баранавіцкага прадпрымальніка Мікалая Чарнавуса, які ідзе на выбары ад партыі БНФ. У склад яго ініцыятыўнай групы ўвайшло 12 чалавек. Узначальвае групу сам Мікалай Чарнавус.

Такім чынам, выбары па Баранавіцкай-Заходняй выбарчай акрузе № 5 будуць альтэрнатыўнымі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма