Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Пінск: да сельскай акругі дадаліся 19 выбарчых участкаў

На сайце Пінскага гарвыканкама апублікаваны спіс утвораных выбарчых участкаў па Пінскай гарадской выбарчай акрузе №14. Усяго ў Пінску утворана 49 выбарчых участкаў, у дакуменце пазначаны іх межы і месцы, дзе будуць месціцца ўчастковыя выбарчыя камісіі. Як правіла, гэта будынкі ўстановаў адукацыі, культуры, аховы здароўя і адмінстратыўныя будынкі прадпрыемстваў. Аднак нумары тэлефонаў гэтых цэнтраў не апублікаваныя. Магчыма, больш падрабязная інфармацыя з’явіцца ў апошнім выпуску газеты “Пінскі веснік”.

Варта дадаць, што да Пінскай сельскай выбарчай акругі №15 дадалося яшчэ 19 участкаў. Справа ў тым, што, паколькі ў гэтую акругу ўваходзіць частка горада, рашэнне аб утварэнні выбарчых участкаў прымае Пінскі гарвыканкам. Як вядома, газета “Палеская праўда” ўжо паведаміла аб утварэнні 68 участкаў для галасавання ў Пінскім раёне, такім чынам агульная іх колькасць дасягнула 87.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма