Баранавічы: Назіральнік абскардзіць дзеянні старшыні акруговай камісіі Латышавай
Пасля завяршэння 23 ліпеня другога пасяджэння камісіі Баранавіцкай-Заходняй выбарчай акругі № 5 назіральнік Сяргей Гоўша звярнуўся да яе старшыні Таццяны Латышавай з просьбай паглядзець пратакол №1 пасяджэння камісіі. Таццяна Латышава ў катэгарычнай форме адмовіла назіральніку ў прадастаўленні пратакола.
– З такім падыходам старшыні акруговай камісіі я цалкам не згодны, бо паводле нашага заканадаўства падрыхтоўка і правядзенне выбараў любога ўзроўня здзяйсняецца адкрыта і галосна. Артыкул 34 Канстытуцыі РБ гарантуе нам права на атрыманне, захоўванне і распаўсюд поўнай, сапраўднай і своечасовай інфармацыі аб дзейнасці дзяржаўных органаў. Аб адкрытасці і галоснасці паведамляецца і ў частцы 1 артыкула 13 Выбарчага кодэкса. Але акруговыя камісіі па-ранейшаму, як на папярэдніх, так і на цяперашніх выбарах, утойваюць інфармацыю, – патлумачыў Сяргей Гоўша.
Назіральнік мае намер накіраваць скаргу ў Цэнтральную камісію па выбарах на неправамоцныя дзеянні старшыні акруговай камісіі Таццяны Латышавай.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Каментароў пакуль няма