Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

У раёнках Гомельшчыны працягваецца датэрміновы “піяр”

  • дэкан эканамічнага факультэта Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны Уладзіслаў Шчэпаў
    дэкан эканамічнага факультэта Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны Уладзіслаў Шчэпаў

Хоць і кандыдаты пакуль не зарэгістраваны, і агітацыю яшчэ не дазволена ЦВК, але, як кажуць, «сябрам – усе, ворагам – закон». Мы ўжо пісалі пра выступы ў прэсе патэнцыйнага кандыдата, цяперашняга дэпутата Палаты прадстаўнікоў Сяргея Канопліча. І не толькі ён адзін займаецца самарэкламай.

Датэрмінова распавёў пра сябе выбарцам і яшчэ адзін патэнцыйны «рагачоўскі» кандыдат - дэкан эканамічнага факультэта Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны Уладзіслаў Шчэпаў. Як стала вядома «Праваабаронцам за свабодныя выбары», ён плануе вылучацца па Рагачоўскай акрузе №45, у склад якой уваходзяць Рагачоўскі, Кармянскі раёны і частка Жлобінскага.

Трыбунай дэкан выбраў Кармянскую раённую газету «Зара над Сожам».

Карэспандэнт раённага выдання піша, што ідэя пагутарыць з дэканам эканамічнага факультэта «саспела ўжо даўно», а «выпадак узяць інтэрв'ю ў кандыдата эканамічных навук (чытай: кандыдата ў парламент – заўвага назіральнікаў) прадставіўся нядаўна». Ну якраз напярэдадні вылучэння кандыдатам – так супала, выпадкова. Хоць у інтэрв'ю пра гэта – магчымае кандыдатства ў дэпутатства  - ні слова.

Без залішняй сціпласці дэкан распавядае, што ў прафесіі эканаміста ён дасягнуў поспехаў: мае вучоную ступень, пасаду, педагагічны і практычны вопыт. Карэспандэнт здзівіўся, што патэнцыйны кандыдат, улічваючы малады ўзрост, займае высокую пасаду дэкана. Апошні адзначыў, што «ніколі не казаў, што мне цяжка, браўся за ўсе, што прапаноўвалі». А былы дэкан эканамічнага факультэта выхавала ва Уладзіславе Шчэпаве «кіраўніка і таго чалавека, які можа прыкладаць высілкі да рашэння нейкіх важных праблем, што ўзнікаюць у калектыве».

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

 

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма