Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

На Магілёўшчыне колькасць выбарчых участкаў зменшылася на 30

На Магілёўшчыне ўтворана 809 выбарчых участкаў. У параўнанні з мінулымі парламенцкімі выбарамі іх колькасць зменшылася на 30.

На скарачэнне ўчасткаў паўплывала негатыўная дэмаграфічная сітуацыя і новае адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне.

37 выбарчых участкаў будзе знаходзіцца ў санаторыях, прафілакторыях, дамах адпачынку, бальніцах і іншых стацыянарных лячэбна-прафілактычных установах. Адзін выбарчы ўчастак будзе размешчаны на тэррыторыі вайсковай часткі.

Колькасць выбаршчыкаў на ўчастках Магілёўшчыны вагаецца ад 20 да 3 тысяч чалавек.

У склад участковых камісій плануецца ўключаць ад 5 да 19 чалавек. Камісіі мусяць быць ўтвораны да 8 жніўня ўключна.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма