У Ваўкавыску зарэгістраваная група графа Прушынскага
На паседжанні акруговай камісіі Ваўкавыскай выбарчай акругі № 48 зарэгістраваныя тры ініцыятыўныя групы грамадзян па зборы подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання.
Адна з іх - група ў падтрымку чыноўніка ад улады Аляксандра Сягодніка, начальніка ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама, які пражывае ў Гродна. Другая - група Аляксандра Гарасюка, сябра партыі БНФ. А таксама - група графа Аляксандра Прушынскага, пенсіянера, які пражывае ў Мінску. Дарэчы, граф Прушынскі жыў у Францыі, Галандыі, Канадзе, займаўся бізнэсам. На гістарычную радзіму вярнуўся ў 1992 годзе. Запэўнівае, што тытул графа перайшоў у спадчыну ад бацькі, вядомага польскага дыпламата і пісьменніка Ксаверыя Прушынскага. У свой час ён хацеў балатавацца на пасаду прэзідэнта Беларусі.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"
Каментароў пакуль няма