Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Лукашэнка: “Пажадана, каб у новы парламент увайшла трэць дэпутатаў ранейшага склікання”

Такую рэкамендацыю прэзідэнт выказаў на сустрэчы са старшынёй Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Уладзімірам Андрэйчанкавым.

“У нас склалася добрая практыка, што цяперашні парламент, пакуль не будзе абраны новы і не здабудзе свае паўнамоцтвы, прымае найважнейшыя законы, якія звязаныя з бліжэйшым будучым, перш за ўсё, бюджэт і асноўныя напрамкі развіцця нашай краіны на наступны год, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка . - Таму я папрасіў бы разам з урадам сур'ёзна прапрацаваць гэтае пытанне.  Ураду дадзеныя адпаведныя даручэнні, і трэба, каб цяперашнія дэпутаты - а гэта дасведчаныя людзі, якія ў курсе ўсіх пытанняў - прынялі бюджэт і асноўныя напрамкі развіцця краіны, без якіх немагчымая арганізацыя работы на будучы год”.

Лукашэнка таксама паабяцаў працаўладкаванне цяперашнім дэпутатам, якія не будуць абраныя ў наступны склад Палаты прадстаўнікоў. “Пажадана, каб у новы парламент увайшла трэць дэпутатаў ранейшага склікання, - заявіў ён. - Мы даўно дамовіліся, што парламент - гэта школа, і людзі, якія прайшлі гэтую школу, не павінны быць страчаныя, бо дзяржава занадта шмат на гэта затраціла. Кожны дэпутат павінен быць працаўладкаваны ў адпаведнасці з ведамі, вопытам, ягоным жаданнем”.

Абраныя ў 2008 годзе дэпутаты за чатыры гады разгледзелі больш за 650 законапраектаў, прынялі 268 новых законаў і ўнеслі 134 папраўкі ва ўжо існуючыя нарматыўныя акты. Аднак суб'ектам права заканадаўчай ініцыятывы практычна ўсіх гэтых дакументаў былі альбо ўрад, альбо прэзідэнт. Паводле дадзеных сайта беларускага парламента, адзіным дакументам, прынятым у выніку заканадаўчай ініцыятывы дэпутатаў, быў закон «Аб абыходжанні з жывёламі» (зацверджаны ў лістападзе 2011 года).

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма