Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Працэдура вылучэння Аляксандра Папкова ад калектыву Багушэўскага лясгаса абскарджана ў Цэнтрвыбаркам

Леанід Цімашкоў, назіральнік ад БХК у акруговай камісіі Сенненскай акругі № 30 па выбарах у Палату прадстаўнікоў, накіраваў скаргу ў Цэнтрвыбаркам. Падставай паслужылі парушэнні пры вылучэнні дзеючага дэпутата Палаты прадстаўнікоў кандыдатам у дэпутаты ад працоўнага калектыву Багушэўскага лясгаса.

Як адзначае ў сваёй скарзе Леанід Канстанцінавіч, «калектыў дадзенага прадпрыемства налічвае 324 чалавека, а прысутнічалі на канферэнцыі толькі 53. Колькасць дэлегатаў не дасягае патрэбнай лічбы нават з усімі абставінамі, указанымi ў частцы 4 артыкула 63 Выбарчага Кодэкса РБ».

Нагадаем, што частка 4 артыкула 63 Выбарчага кодэкса абвяшчае: «На сходзе павінна прысутнічаць больш за палову складу працоўнага калектыву. Канферэнцыі ў працоўных калектывах праводзяцца, калі скліканне сходаў ускладнена  па прычынах вялiкай колькасцi работнiкаў, шматзменнасцi або тэрытарыяльнай раз'яднанасці структурных падраздзяленняў, i правамоцныя пры ўдзеле ў iх рабоце не менш дзвюх трацей дэлегатаў, выбраных у парадку, устаноўленым працоўным калектывам. Рашэнне сходу (канферэнцыi) працоўнага калектыву прымаецца большасцю галасоў яго ўдзельнiкаў.».

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма