Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Бярозаўскія актывісты прапаноўваюць перагледзець палажэнні выбарчага заканадаўства

  • Сяржук Русецкі
    Сяржук Русецкі

Сяржук Русецкі і Тамара Шчапёткіна з Бярозы, падпісанты за вылучэнне Анатоля Сахарушы сябрам у акруговую камісію Пружанскай выбарчай акругі № 9, унеслі прапанову ў Цэнтрвыбаркам аб пераглядзе ў выбарчым заканадаўстве пункта, паводле якога пры судовым абскарджванні неўключэння ў камісію ў скарзе павінны падпісвацца ўсе грамадзяне, якія вылучалі свайго прадстаўніка ў камісію. Бо калі хоць адзін не падпішацца, як гэта было падчас вылучэння сп. Сахарушы, скарга не прымаецца судом да разгляду.

У той жа час пры вылучэнні ад партыі ці калектыву, для чаго патрабуецца пэўная колькасць людзей, у суд можа падаваць заяву кіраўнік партыі, калектыву ці іх намеснікі, якія маюць права падпісу.

Бярозаўскія актывісты просяць Цэнтрвыбаркам унесці дадзеную прапанову законатворцам, каб вырашыць пытанне на карысць грамадзянаў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма