Слуцк: імёны прэтэндэнтаў у кандыдаты засакрэчаныя
На сайце раённай газеты “Слуцкі край” нічога не паведамляецца пра такі этап выбарчай кампаніі як збор подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў у дэпутаты парламента.
У адзінай навіне, якая тычыцца выбараў і размешчаная 24 ліпеня, гаворыцца, што акруговая выбарчая камісія Слуцкай выбарчай акругі №67 зарэгістравала чатыры ініцыятыўныя групы па зборы подпісаў выбаршчыкаў, і сябры ініцыятыўных групаў атрымалі адпаведныя пасведчанні.
Імёны прэтэндэнтаў у кандыдаты трымаюцца ў сакрэце не толькі ад чытачоў. Па словах Аляксандра Шыловіча, які вылучаецца ў кандыдаты, калі ён атрымліваў пасведчанні і падпісныя лісты для сябраў сваёй ініцыятыўнай групы, запытаўся ў камісіі, хто, апроч яго, вылучыў сваю кандыдатуру, але адказу не атрымаў.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Каментароў пакуль няма