Юрый Меляшкевіч : “Людзі не давяраюць падліку галасоў”
Каардынатар “Руху “За свабоду” па Мінску Юрый Меляшкевіч распавёў пра збор подпісаў у Мінску. Ініцыятыўная група Аляксандра Мілінкевіча зарэгістраваная ва Уручскай выбарчай акрузе №109.
376 чалавек увайшло ў ініцыятыўную групу экс-кандыдата на пасаду прэзідэнта. Па словах Юрыя Меляшкевіча, раён Уручча быў абраны невыпадкова. “Мы праводзілі даследаванне, дзе вывучалі тры выбарчыя акругі ў Мінску. Пазнавальнасць нашага кандыдата была аднолькава высокай паўсюль, але ва Уруччы высокія пратэстныя настроі і актыўная грамадзянскай супольнасці. Таму збор подпісаў і вылучэнне вырашылі праводзіць тут”.
Першымі вынікамі збору подпісаў каманда Мілінкевіча задаволеная, хоць многія людзі з’ехалі на адпачынак, кватэры пустуюць. “Усе, хто адчыняюць дзверы, ахвотна падпісваюцца. Мілінкевіча пазнаюць у твар, кажуць, што на ранейшых выбарах галасавалі за яго. Задаюць вельмі важныя і вострыя пытанні наконт палітычнай і эканамічнай сітуацыі. Асобна размаўляем пра палітвязняў. Нам важна данесці, што парушаюцца правы чалавека, і гэта спыняе краіну ў развіцці”, - кажа суразмоўца.
Па ягоных словах, выбаршчыкі не ведаюць сваіх дзейсных
дэпутатаў.
“Людзі разумеюць, што падчас выбараў адбываюцца фальсіфікацыі, яны не давяраюць
падліку галасоў. І наогул кажуць, што сённяшні парламент не выконвае сваіх
асноўных функцыяў. Разам з тым, жаданне да пераменаў ёсць, людзям патрэбная
альтэрнатыва, яны чакаюць гэтага”.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Каментароў пакуль няма