Колькасць адмоваў у рэгістрацыі ініцыятыўных груп павялічылася
Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына заявіла, што сёлета было адмоўлена 85 групам – гэта 19%. На папярэдніх выбарах паказальнікі былі лепшымі – 5% адмоваў у 2008 годзе і 11% адмоваў у 2004.
Па словах Ярмошынай, адмовы датычыцца 15 патэнцыйных кандыдатаў, частка якіх вылучалася адразу па некалькіх акругах. На сустрэчы з кіраўніком місіі назіральнікаў ад СНД Сяргеем Лебедзявым яна адзначыла, што зараз можна казаць аб 330 асобах, якія зарэгістравалі свае ініцыятыўныя групы. З іх 66 чалавек – сябры палітычных партыяў: апазіцыйныя - “Справядлівы свет” (28 ініцыятыўных груп), БНФ (12 ініцыятыўных груп), АГП (7 ініцыятыўных груп), БСДП(Г) (каля 9 ініцыятыўных груп), неапазіцыйныя - Камуністычная партыя Беларусі, Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці.
Такім чынам, сёлета было пададзена 439 заяваў на рэгістрацыю
ініцыятыўных груп, 85 групам адмовілі -
працэнт адмовы склаў 19%.
На парламенцкіх выбарах у 2008 годзе было пададзена 447 заяваў на рэгістрацыю
ініцыятыўных груп, 23 з іх не зарэгістравалі – гэта 5% адмовы. На выбарах у
2004 годзе заяваў было 635, не прайшлі рэгістрацыю 71 або 11% ініцыятыўных
груп.
Год правядзення выбараў |
Было пададзена заявак |
Было адмоўлена ў рэгістрацыі |
Было зарэгістравана |
% адмовы |
2004 |
635 |
71 |
564 |
11% |
2008 |
447 |
23 |
424 |
5% |
2012 |
439 |
85 |
354 |
19% |
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Каментароў пакуль няма