Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Жлобін: подпісы за старшыню райвыканкама збіралі ў забароненым месцы

У Жлобіне збор подпісаў за вылучэнне кандыдатам у дэпутаты старшыні райвыканкама Леаніда Апанасюка адбываўся ў непасрэднай блізкасці ад прыпынка грамадскага транспарту, што, згодна з рашэннем Жлобінскага райвыканкама, забаронена. Пра гэта “Праваабаронцам за свабодныя выбары” паведаміў кіраўнік раённай арганізацыі АГП Марат Афанасьеў.

–Я праязджаў праз плошчу Вызваліцеляў і заўважыў, што прадстаўнікі “Белай Русі” выставілі пікет па збору подпісаў за старшыню нашага райвыканкама, – расказвае Марат Сцяпанавіч. – Відавочна, што пікет ладзіўся ў непасрэднай блізасці ад Палаца культуры і прыпынку грамадскага транспарту. Зрабіў пікетчыкам заўвагу. Але яны ніяк не адрэагавалі. Тады я патэлефанаваў сакратару выбарчай камісіі Валянціне Няхай, але тая была занятая, таму я быў вымушаны звярнуцца ў міліцыю і распавесці ім пра нарушальнікаў.

Калі міліцыя прыехала на плошчу, пікетчыкаў ужо не было. Як аказалася, збор подпісаў за Леаніда Апанасюка спачатку перамясціўся ў бок старога будынка КБА, але там немнагалюдна, таму праз нейкі час пікетчыкі наогул зніклі.

–Мне патэлефанавала сакратар камісіі, якая сказала, што насамрэч паміж прыпынкам і пікетам было 56 метраў, то бок усё па закону. Але нават лічыць не трэба было, каб заўважыць, што праўладныя пікетчыкі дазваляюць сабе тое, што самі забаранілі. Атрымоўваецца, што абмежаванні па пікетам былі напісаны спецыяльна для прадстаўнікоў дэмакратычных сіл нашага горада.

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма