Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Баранавічы: першы пікет – з перашкодамі

У Баранавічах на Цэнтральным кірмашы горада (вуліца Чарнышэўскага, 11) з’явіўся першы пікет па збору подпісаў – за Мікалая Чарнавуса. Як толькі прадпрымальнік арганізаваў пікет, то да яго адразу падыйшлі дырэктар Віталь Рахмеджанаў і юрыст Баранавіцкага каапрынку. Без тлумачэнняў прычын яны папрасілі Мікалая Чарнавуса прыбраць пікет з тэрыторыі Цэнтральнага кірмашу.

– Падчас прэзідэнцкіх выбараў 2010 года я збіраў тут подпісы за кандытатаў у прэзідэнты на працягу месяца. І тады міліцыя спачатку да мяне чаплялася, але я адстаяў сваё права збіраць подпісы на Цэнтральным кірмашы. Цяпер ужо падчас парламенцкіх выбараў 2012 года мне зноў забараняюць збіраць подпісы ў гэтым месцы. Я ведаю, што рашэннем Баранавіцкага гарвыканкама ад 09.07.2012г. не забараняецца збіраць подпісы на Цэнтральным кірмашы. Таму я буду скардзіцца ў выбарчую камісію Баранавіцкай-Заходняй выбарчай акругі № 5, дзе зарэгістравана мая ініцыятыўная група. А магчыма і ў ЦВК напішу скаргу на неправамоцныя дзеянні адміністрацыі каапрынку, – патлумачыў Мікалай Чарнавус.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма