Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

У Магілёве не пусцілі ў інтэрнат зборшчыцу подпісаў Валянціну Шчэтнікаву

Камендантка інтэрната па вул. Касманаўтаў, 45, які належыць “Аблдарбуду”, не пусціла актывістку Партыі БНФ у інтэрнат: маўляў, па нашай акрузе ідзе пракурор – нам сказалі збіраць подпісы толькі ў ягоную падтрымку.

Валянціна папрасіла, каб камендантка патэлефанавала вышэйстаячаму начальству.

“У тэлефоннай размове галоўны “інтэрнаткіпер” Павел Шышоў мне паведаміў, што ён мае права забараніць збіраць подпісы ў ягоным інтэрнаце, што і робіць. Сказаў, што можам сустрэцца заўтра і пагаварыць на гэтую тэму. Для гэтага неабходна пад’ехаць на вуліцу Ціміразеўскую, дом 11”, - гаворыць Валянціна Шчэтнікава.

Актывістка Партыі БНФ адзначае, што, верагодна, так і зробіць і наведае боса ўсіх інтэрнатаў аблдарбуда.

Тым часам жанчына кажа, што яе без праблем пускаюць і нават з усмешкай запрашаюць у студэнцкія інтэрнаты, аднак яны пустыя, і ў іх няма студэнтаў.

Трэба адзначыць, што Валянціна Шчэтнікава ўваходзіць у ініцыятыўныя групы актывістаў Руху “За Свабоду” прэтэндэнтаў ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Рыгора Антановіча і Уладзіміра Пунчанкі, якія вылучаюцца па Магілёўскай-Цэнтральнай выбарчай акрузе №85 і Магілёўскай-Ленінскай выбарчай акрузе №84 адпаведна.

Інтэрнат, у які не пусцілі жанчыну, знаходзіцца на тэрыторыі выбарчай акругі №85.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма