Бабруйск: Ленінская акруга – “высокаканкурэнтная”
У мясцовых СМІ нарэшце з’явілася інфармацыя па зарэгістраваных ініцыятыўных групах у Ленінскай выбарчай акрузе № 78.
Агулам па гэтай акрузе зарэгістравана пяць групаў, і з іх дзве будуць збіраць подпісы ў падтрымку незалежных кандыдатаў – лідэра Свабоднага прафсаюза Беларускага Міхаіла Кавалькова і сябра партыі “Справядлівы Свет” Аляксандра Ірхо. Нагадаем, што ініцыятыўныя групы гэтага магілёўца зарэгістраваныя і па бабруйскіх Сельскай і Першамайскай акругах, а таксама ў Асіповічах і Магілёве.
Па гэтай акрузе ідуць і тры праўладныя прэтэндэнты: галоўны ідэолаг фабрыкі “Славянка” Мікалай Плаксіцкі, малодшы навуковы супрацоўнік інстытута эканомікі НАН, дырэктар ПП “Воримохит” Аляксандр Ціхаміраў і дырэктар ПСУП “Бугель” Руслан Чэвычэлаў.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"
Каментароў пакуль няма