Сябра акруговай камісіі ад "Справядлівага свету" выключаць з яе складу?
Прадстаўнік Беларускай партыі левых "Справядлівы свет" Уладзімір Баршчэўскі быў уключаны ў склад акруговай камісіі па Аршанскай Дняпроўскай выбарчай акрузе № 27. Нягледзячы на тое, што ўжо адбылося 5 паседжанняў камісіі, ні ў адным з іх Уладзімір Адамавіч удзелу не прыняў.
Гэтая сітуацыя паслужыла падставай для абмеркавання на паседжанні камісіі 26 ліпеня. Вырашана ў выпадку няяўкі Баршчэўскага на чарговае паседжанне звярнуцца ў аблвыканкам і Прэзідыум абласнога Савета дэпутатаў з прапановай аб выключэнні яго са складу камісіі.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"
Каментароў пакуль няма