Барысаў: раёнка апублікавала «кампрамат» на патэнцыйнага кандыдата
Газета Барысаўскага райвыканкама «Адзiнства» (рэдактар Вера Пратасевіч) апублікавала матэрыял, у якім ставіцца пад сумнеў законапаслухмянасць рэдактара незалежнай газеты «Барысаўскія навіны» Анатоля Букаса, які зарэгістравў ініцыятыўную групу ў акруговай камісіі Барысаўскай гарадской выбарчай акругі № 62.
У матэрыяле пад назвай «Сеў за руль - не парушай!», апублікаваным у рубрыцы «Паразважаем разам» і падпісаным «Служба інфармацыі «А», распавядаецца пра тое, як яшчэ 16 лютага 2012 года на аўтадарозе Слабада-Навасады за парушэнне правілаў абгону і перавышэнне ўстаноўленай хуткасці руху на 38 км/г на галоўнага рэдактара газеты «Барысаўскія навіны» Букаса Анатоля Уладзіміравіча, які кіраваў аўтамабілем BMW Х5, накладзена адміністрацыйнае спагнанне ў выглядзе штрафу ў памеры 20 базавых велічынь з пазбаўленнем права кіравання транспартнымі сродкамі на 11 месяцаў. Зварот у Барысаўскі раённы і Мінскі абласны суды да адмены спагнанняў не прывялі.
«Калі вярстаўся нумар, нам стала вядома, што акруговая выбарчая камісія па Барысаўскай гарадской выбарчай акрузе № 62 зарэгістравала ініцыятыўную групу па зборы подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатам у дэпутаты Парламента А.В. Букаса. Чалавеку, які мае намер стаць народным выбраннікам, асабліва важна не толькі добра ведаць заканадаўства, але і выконваць яго», - робіць вынік выданне. Такім чынам Выканкамаўская газета вырашыла, мабыць нанесці ўрон рэпутацыі Анатоля Букаса як раз падчас збору подпісаў на вылучэнне яго кандыдатам па Барысаўскай гарадской выбарчай акрузе № 62.
«Праваабаронцы за свабодныя выбары»
Каментароў пакуль няма