У Пінску не бачна выбарчай актыўнасці
Нягледзячы на тое, што па двух пінскіх выбарчым акругах зарэгістраваліся пяць ініцыятыўных груп пазбору подпісаў за кандыдатаў у дэпутаты ПП НС, пакуль іх актыўнай дзейнасці не бачна. Прынамсі, ніхто з іх не выстаўляў пікеты па збору подпісаў. І калі такі “алімпійскі спакой” быў чакаемы ад праўладных кандыдатаў, за якіх вядзецца збор подпісаў на прадпрыемствах і ўстановах Піншчыны, то такія “ціхія” паводзіны ад незалежных кандыдатаў выглядаюць крыху дзіўнымі.
Увогуле, у Пінску і Пінскім раёне не бачна, што ў краіне ідзе выбарчая кампанія. Наглядная інфармацыя цалкам адсутнічае. Напэўна, мясцовыя ўлады чакаюць нейкага загаду , каб вывесіць неабходныя плакаты і расцяжкі.
«Праваабаронцы за свабодныя выбары»
Каментароў пакуль няма