Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Полацк: Цэнтрвыбаркам адмяніў рашэнне акруговай камісіі

Цэнтрвыбаркам задаволіў скаргу палачаніна Сяргея Рабцава, чыю ініцыятыўную групу не зарэгістравала Полацкая акруговая выбарчая камісія.
У рэгістрацыі ініцыятыўнай групы пенсіянеру Сяргею Рабцаву было адмоўлена з прычыны наяўнай судзімасці, атрыманай у 2007 годзе па артыкуле 155 КК «прычыненне цяжкага або менш цяжкага цялеснага пашкоджання па неасцярожнасці». У Цэнтрвыбаркаме палічылі, што гэты факт не перашкаджае рэгістрацыі ініцыятыўнай групы Рабцава і яго вылучэнню ў кандыдаты Палаты прадстаўнікоў.
Такім чынам, у перадвыбарчай гонцы ў Полацку ўдзельнічаюць 6 ініцыятыўных груп. Большая колькасць прэтэндэнтаў на кандыдацтва ў Віцебскай вобласці зафіксавана пакуль толькі ў адной з віцебскіх акругаў.
«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма