Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Аляксандр Каляда: пікеты па збору подпісаў не маюць эфекту

Начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай працы Брэсцкага аблвыканкама  лічыць, што арганізаваныя пікеты для збору подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты, не будуць плённымі.

Распавядаючы журналістам пра вынікі этапу рэгістрацыі ініцыятыўнай групы ў падтрымку вылучэння кандыдатаў, Аляксандр Каляда (дарэчы, былы сябра Цэнтрвыбаркаму) заявіў, што пікеты - неэфектыўны спосаб збору подпісаў. “Гэта, хутчэй, дадатковая магчымасць піяру, якая напэўна будзе выкарыстоўвацца менавіта з гэтай мэтай, - падкрэсліў Каляда. - Найбольш эфектыўна - ісці ад дзвярэй да дзвярэй, здзяйсняць пакватэрны абход, заходзіць у кожны дом, гутарыць з выбаршчыкамі”.

Чыноўнік аблвыканкама, які лічыцца “куратарам” выбарчай кампаніі у рэгіёне, таксама нагадаў, што традыцыйна больш за ўсё ініцыятыўных груп створана ў выбарчых акругах абласнога цэнтра: у Брэсцкай акрузе №1 зарэгістравана 5 ініцыятыўных груп, у акрузе №2 - тры, у акругах №3 і 4 - па чатыры групы. Разам з тым,  у “глыбінцы” пакуль назіраецца сітуацыя, у чымсьці падобная з савецкімі часамі, калі выбары былі безальтэрнатыўнымі: у некалькіх акругах зарэгістравана ўсяго па адной ініцыятыўнай групе.
«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

 

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма