Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Слонім: Адміністратар рынка спрабавала спыніць пікет па зборы подпісаў

Сёння, 27 ліпеня, у Слоніме каля ўваходу на рынак “Косаўскі” быў наладжаны  пікет па збору подпісаў за вылучэнне кандыдатам у дэпутаты Палаты  прадстаўнікоў Івана Шэгі – лекара-траўматолага, кіраўніка слонімскай суполкі Партыі БНФ.

Але адміністратар рынка спадарыня Скок, калі ўбачыла пікет, пачала выказваць сваё незадавальненне, маўляў, тут нельга праводзіць пікеты, бо і так не хапае месца для рынка, стаянак машын і г.д. Хаця месца там даволі шмат, ды і вялікага руху машын і людзей няма. Прычым,  гэта месца дазволена райвыканкамам для правядзення пікетаў. Тым не менш, спадарыня Скок звярнулася ў Слонімскі райвыканкам, адтуль прыехалі людзі і папрасілі паказаць пасведчаннее ў Віталіны Марчык, якая збірала подпісы. Пасведчанне яна паказала, і збор подпісаў працягваецца. За гадзіну часу было сабрана ўжо каля 20 подпісаў . Слонімцы ахвотна ставяць свае подпісы за вядомага ў горадзе доктара Івана Шэгу.

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

На здымках: перад пачаткам пікета

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма