Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Баранавічы: Падчас збору подпісаў – віншаванні з Днём Незалежнасці

У Баранавічах 27 ліпеня з’явіўся другі пікет па збору подпісаў насупраць гандлёвага цэнтру “Вясёлка”, які арганізаваў прэтэндэнт у дэпутаты Рыгор Грык. Яго ініцыятыўная група была зарэгістравана 20 ліпеня па Баранавіцкай-Усходняй выбарчай акрузе № 6.

– Сёння 22 гадавіна прыняцця Дэкларацыі аб Незалежнасці Беларусі. Я выйшаў на пікет, каб не толькі збіраць подпісы, неабходныя для рэгістрацыя мяне ў якасці кандыдата ў дэпутаты, але яшчэ і таму, каб павіншаваць нашых грамадзянаў з 22-мі ўгодкамі прыняцця Дэкларацыі аб Незалежнасці Беларусі, – патлумачыў Рыгор Грык.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма