Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

У Бабруйску пачаўся сезон пасквіляў?

Газета гарвыканкама “Бабруйскае жыццё” надрукавала ў № 53-м артыкул пад назвай “Большое счастье господина Борзова”, у якім “перамывае косткі” аднаму з мясцовых грамадскіх актывістаў.

Прозвішча гэтага бабруйчаніна аўтар Наталля Цеплякова замяніла на “Барзоў”, але яго асоба адразу адгадваецца, па пэўных біяграфічных фактах, якія прыводзяцца ў тэксце.

За кампанію з “Барзовым” аўтар “БЖ” прайшлася і па незалежных журналістах, удзельніках серадовых маўклівых акцый і Народнага сходу. “Смешна становіцца і ад іх  (акцый) фармата – вывешванне сцягоў, плясканне ў ладкі… Ну прама як дзеці!”  Таксама Наталля Цеплякова сцвярджае, што ўсе маладыя людзі-аднапартыйцы “Барзова”, гэта адкіды грамадства.

“Тут не ўбачыш ні аднаго маладога чалавека з вышэйшай адукацыяй, наадварот, каго ні ўзяць – за плячыма цэлы букет адміністратыўных і крымінальных артыкулаў, пачынаючы ад дробных хуліганстваў і кіравання аўтатранспартным сродкам у п’яным выглядзе і сканчваючы крадзяжамі, рабаваннямі, махлярствамі, нанясеннем цялесных пашкоджанняў рознай ступені цяжкасці, ужываннем наркатычных сродкаў”, - прычэсвае ўсіх пад адзін грабянец аўтар газеты гарвыканкама.

Варта адзначыць, што гэты грамадскі актывіст не бярэ ўдзелу ў выбарах, і раптоўнае з’яўленне дадзенага “твора” у яго адрас незразумелае. Нагадаем, што падчас мінулых парламенцкіх выбараў менавіта гэтая газета адзначылася злоснымі пасквілямі ў бок усіх дэмакратычных кандыдатаў у дэпутаты. Магчыма, гэтая рубрыка “БЖ”, што носіць назву “Сваімі імёнамі”, толькі распачынае цыкл сваіх тыпова “выбарчых” атрыкулаў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма