Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Бярозаўскія актывісты не задаволены адказам ЦВК

  • Тамара Шчапёткіна
    Тамара Шчапёткіна

Грамадскія актывісты з Бярозы Сяржук Русецкі і Тамара Шчапёткіна атрымалі адказ з Цэнтрвыбаркаму на сваю прапанову змяніць у выбарчым заканадаўстве пункт, датычны працэдуры абскарджвання неўключэння ў камісіі вылучэнцаў ад грамадзянаў.    

А менавіта актывісты прасілі ўнесці прапанову аб змене палажэння закона, паводле якога заяву ў суд павінны падаваць усе падпісанты за вылучэнца ў выбарчую камісію. Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына на гэта адказала адмовай. Старшыня ЦВК  лічыць абсалютна правільным патрабаванне, каб у суд таксама звярталіся ўсе грамадзяне, якія накіравалі пэўную асобу ў выбарчую камісію (у выпадку вылучэння ад партыі ці працоўнага калектыву дастаткова, каб скаргу падпісаў кіраўнік ці яго намеснік, які мае права падпісу). Прыведзеныя Русецкім і Шчапёткінай у звароце аргументы Лідзія Ярмошына лічыць неабгрунтаванымі, паколькі ў грамадзянаў, якія вылучаюць шляхам збору подпісаў, няма кіраўніка, які ад іх імя мог бы падаваць скаргу.

Грамадскія актывісты не згодныя з такім трактаваннем, паколькі ў такім выпадку застаюцца парушанымі правы грамадзянаў на абскарджванне. Яны прыводзяць канкрэтны прыклад: калі пры адмове групе грамадзянаў ва ўключэнні ў акруговую выбарчую камісію іх прадстаўніка Анатоля Сахарушы 9 з 10 падпісантаў за яго вылучэнне звярнуліся ў суд (адзін не пагадзіўся з-за страху застацца без працы), то 9-ці было адмоўлена ў разглядзе іх скаргі судом. Да таго ж грамадскія актывісты адзначаюць, што такія палажэнні закона прымаюцца дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў, шмат хто з якіх хоча працягнуць свае дэпутацкія тэрміны. 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма