У Мазыры да гэтага часу працягвацца блытаніна з выбарчымі ўчасткамі
26 ліпеня кіраўнік Мазырскага аддзялення ГА "Рух "За Свабоду" Рыгор Крывіцкі, які ўзначальвае ініцыятыўную групу Нікадзіма Варановіча (Мазырская выбарчая акруга №42) накіраваў заяву ў ЦВК на імя Лідзіі Ярмошынай з просьбай даць дакладную нумарацыю выбарчых ўчасткаў па гэтай акрузе і больш дэталёвае апісанне межаў акруг №42 і №43 у горадзе Мазыры. Ён таксама просіць удакладнення, да якой з дзвюх акруг (Мазырскай выбарчай акругі №42 альбо Палескай выбарчай акругі №43) адносіцца самы буйнанаселены мікрараён горада Мазыра “Маладзёжны” з участкамі №21-27, паколькі з апісання межаў у Дадатку да Пастанаўлення ЦВК застаецца невысветленым прыналежнасць узгаданага мікрараёна да пэўнай выбарчай акругі.
“Гэтая інфармацыя важна для эфектыўнага, законнага правядзення збору подпісаў, і ўбудучым -- агітацыйнай кампаніі зарэгістраваных кандыдатаў, а таксама аб’ектыўнага, дакладнага падвядзення вынікаў выбарчай кампаніі па ўзгаданых акругах” – аргументуе ў сваёй заяве Рыгор Крывіцкі.
Неабходнасць напісання такой заявы ў ЦВК з’явілася з-за публікацыі ў мясцовай газеце “Жыццё Палесся” у № 108 ад 19 ліпеня рашэння Мазырскага раённага выканаўчага камітэта№108 ад 16 ліпеня аб стварэнні на тэрыторыі Мазырскага раёна 81 участка для галасавання без канкрэтнай прыналежнасці выбарчых участкаў да выбарчых акруг №42 і №43.
З-за блытаніны, якая ўзнікла з прыналежнасцю выбарчых участкаў да пэўных выбарчых акруг, узніклі цяжкасці са зборам подпісаў, пра што паведаміў Рыгор Крывіцкі. Таксама ён патлумачыў, што 7 выбарчых участкаў, якія раней адносіліся да Палескай выбарчай акругі №43, цяпер належаць Мазырскай выбарчай акрузе №42.
-Адпаведна, на тых 7 участках, якія не адносіліся да Мазырскай выбарчай акругі №42 у перыяд з 13 па 23 ліпеня, мы не маглі збіраць подпісы за прэтэндэнта ў кандыдаты, - пракаментаваў Рыгор Крывіцкі.
Крыху раней, 23 ліпеня, Крывіцкі дасылаў запыт на імя старшыні Мазырскай акруговай камісіі Пашынскага М.Н. з просьбай адказаць на пытанне, якія выбарчыя ўчасткі адносяцца да Мазырскай выбарчая акругі №42.
Атрыманы “адказ старшыні акруговай камісіі Пашынскага М.Н.(№2 ад 23.07.2012г.) не растлумачыў сітуацыю з прыналежнасцю выбарчых участкаў №№ 21 – 27, №№ 56-58 у адносінах да межаў акруг”, - пазначыў кіраўніку ЦВК у сваёй заяве Рыгор Крывіцкі, які чакае адказы на свае пытанні ад Лідзіі Ярмошынай.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Каментароў пакуль няма