Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

У Салігорску заклікаюць да байкоту выбараў

Агітацыйныя матэрыялы з заклікам байкатаваць выбары ў Палату прадстаўнікоў актыўна распаўсюджваюцца ў Салігорску. “Наш шлях байкот! Рыхтуем новыя выбары без Лукашэнкі!” - звяртаюцца да жыхароў шахцёрскай сталіцы аўтары ўлётак.

Па інфармацыі салігорскіх праваабаронцаў, байкот выбараў падтрымлівае цэлы шэраг палітычных структураў рэгіёна. Супраць любога ўдзелу ў “выбарчым фарсе” выказваюцца мясцовыя прадстаўнікі Беларскай Хрысціянскай дэмакратыі, Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ, а таксама грамадзянскай кампаніі “Еўрапейская Беларусь”. Прадстаўнікі апошняй стурктуры актыўна ладзяць у Салігорску акцыі салідарнасці з палітычнымі вязнямі ды з’яўляюцца распаўсюднікамі ў рэгіёне газеты “Выбар”, у якой тулмачыцца сутнасць ідэі байкоту.

Ідэі частковага байкоту прытрымліваюцца прадстаўнікі Аб’яднанай грамадзянскай партыі, якія будуць вылучаныя ў якасці кандыдатаў па абедзьвюх салігорскіх акругах, але за тыдзень да галасавання здымуць свае кандыдатуры.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма