Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Кіраўнік жлобінскай раённай суполкі АГП пазмагаецца за мандат з мэрам Рэчыцы

  • Кіраўнік жлобінскай раённай суполкі АГП Марат Афанасьеў
    Кіраўнік жлобінскай раённай суполкі АГП Марат Афанасьеў

Кіраўнік жлобінскай раённай суполкі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Марат Афанасьеў будзе вылучацца кандыдатам у дэпутаты па Буда-Кашалёўскай выбарчай акрузе, у склад якой уваходзіць частка Жлобінскага раёна.

– Мяне вылучылі кандыдатам па партыйных спісах пасля першай сесіі пазачарговага З’езду АГП, – кажа спадар Афанасьеў. – Балатавацца на Жлобінскай акрузе і рабіць нейкую альтэрнатыву майму калегу з партыі “Справядлівы свет” Валерыю Рыбчанку проста не бачу сэнсу.

Нагадаем, па Буда-Кашалёўскай выбарчай акрузе на дэпутацкі мандат таксама прэтэндуе старшыня Рэчыцкага райвыканкама Пётр Шостак. Чаму чыноўнік вырашыў балатавацца менавіта па Буда-Кашалёскай акрузе, не зусім зразумела. Можа, сапраўды на Веткаўшчыне, Чачэршчыне і Буда-Кашалёўшчыне няма годных палітыкаў, гатовых вылучыцца ў якасці кандыдата на гэтых выбарах?

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма