Нароўля: дзяржаўныя прайсы для кандыдатаў у дэпутаты
Нараўлянская раённая газета “Прыпяцкая праўда” прапануе кандыдатам у дэпутаты газетную плошчу для агітацыі памерам у старонку фармату А3. Кошт такога матэрыялу – дзве тысячы рублёў за квадратны сантыметр. Інфармацыя будзе размешчана на другой старонцы выдання. Для параўнання: гомельская газета, орган гарвыканкаму "Гомельскія ведамасці", бярэ з кандыдатаў за квадратны сантыметр шэсць тысяч рублёў і прадставіць для агітацыі можа толькі палову шостай старонкі выдання.
Кандыдат зможа выступіць і па Нараўлянскаму раённаму радыё – да 15 хвілін, коштам 20 тысяч рублёў за адну хвіліну.
Пакуль, акрамя “Прыпяцкай праўды”, ні адзін афіцыйны сайт раённых газет не змясціў інфармацыю пра прадастаўленне і кошты газетных плошчаў для агітацыі ці радыёэфіраў.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Каментароў пакуль няма