Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Праўладны кандыдат Пётр Шостак падстрахаваўся

  • Пётр Шостак, старшыня Рэчыцкага райвыканкама
    Пётр Шостак, старшыня Рэчыцкага райвыканкама

Ужо выразна вымалёўваецца кандыдатура на дэпутацкі мандат па Буда-Кашалёўскай выбарчай акрузе №38. Кандыдатам ад акругі, у склад якой уваходзяць Буда-Кашалёўскі, Веткаўскі, Чачэрскі раёны і частка Жлобінскага, напэўна, будзе старшыня Рэчыцкага райвыканкама Пётр Шостак.

Яго ужо вылучылі кандыдатам працоўныя калектывы КЖУП «Чачэрскае» і Веткаўскай раённай бальніцы. Разам з тым подпісы за старшыню Рэчыцкага райвыканкама, які зарэгістраваў сваю ініцыятыўную групу, таксама збіраюць збіраюць на пікеце ў Буда-Кашалёве.

Калектыў Брагінскага раённага спажывецкага таварыства вылучыў кандыдатам у дэпутаты сваю старшыню - дэпутата раённага савета Святлану Чэкан. Брагінскі раён уваходзіць у склад Хойніцкай акругі. Пакуль не зразумела, будзе Святлана Чэкан адзіным праўладным кандыдатам па акрузе ці балатуецца «другім складам», каб стварыць альтэрнатыву больш «важнаму» кандыдату ў дэпутаты, які пакуль невядомы.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма