Мінгарвыканкам апублікаваў спіс участкаў для галасавання ў сталіцы
Мінгарвыканкам апублікаваў спіс участкаў для галасавання на парламенцкіх выбарах 2012 года.
Нагадаем, усяго ў Мінску створана 20 выбарчых акругаў, у рамках якіх будзе працаваць 606 участкаў. У гэтым годзе ў сталіцы створана на 19 участкаў больш, чым на мінулых парламенцкіх выбарах, хоць у цэлым па краіне іх колькасць скарачаецца.
Так, у Шабаноўскай выбарчай акрузе № 91 і Аўтазаводзкай № 92 створана па 37 участкаў для галасавання, у Васняцоўскай № 93 - 38, у Свіслацкай № 93 - 31, у Купалаўскай № 95 - 34, у Чкалаўскай № 96 - 30, у Кастрычніцкай № 97 - 29, у Грушаўскай № 98 - 46, у Паўднёва-Заходняй № 99 - 32, у Ясенінскай № 100 - 30, у Фрунзенскай № 101 - 33, у Заходняй № 102 - 32, у Матусевіцкай № 103 - 33, у Кальварыйскай № 104 - 33, у Старавіленскай № 105 - 42, у Коласаўскай № 106 - 43, ва Усходняй № 107 - 42, у Каліноўскай № 108 - 4.
Апісанне межаў участкаў можна паглядзець на сайце Мінгарвыканкама.
Усяго на тэрыторыі Беларусі будзе створана 6305 участкаў для галасавання, што на 178 менш, чым падчас папярэдняй парламенцкай выбарчай кампаніі. Яшчэ 44 участкі будуць працаваць за мяжой.
«Праваабаронцы за свабодныя выбары»
Каментароў пакуль няма