Бабруйск: зборшчыца подпісаў падала скаргі на дзеянні чыноўнікаў
Бабруйская актывістка кампаніі “Гавары праўду” Валянціна Глухава 30 ліпеня падала скаргі ў акруговую камісію Першамайскага раёна, пракуратуру Першамайскага раёна і Цэнтральную выбарчую камісію, дзе выказвае нязгоду з тым, што мясцовыя ўлады чыняць зборшчыкам подпісаў перашкоды.
Так, напрыклад, на мінулым тыдні, сябры ініцыятыўнай групы дэмакратычнай вылучэнкі Аксаны Самуйлавай некалькі разоў сутыкаліся з сітуацыяй, калі іх не пускалі у інтэрнаты, тлумачачы гэта загадамі чыноўнікаў.
- Мы не збіраемся пакідаць без увагі ні адзін такі выпадак, - кажа мясцовы каардынатар “Гавары праўду” Алена Мядзведзева. – Гэта няправільна, калі прыціскаюць выключна сябраў ініцыятыўных групаў незалежных кандыдатаў. Па кожным такім выпадку мы будзем патрабаваць тлумачэнняў ад чыноўнікаў з вышэйстаячых інстанцый.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Каментароў пакуль няма