Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Як жыхароў Лепельшчыны рыхтуюць да выбараў

У Лепельскай выбарчай акрузе №23 зарэгістравана ўсяго адна ініцыятыўная група па зборы подпісаў – за вылучэнне старшыні мясцовага райвыканкаму Пятра Шыкшняна. І вось ужо другі тыдзень раённая газета "Голас Лепельшчыны" піша пра дасягненні раёну за апошнія чатыры гады.

Пад рубрыкай "Ад выбараў да выбараў" пачалі з'ўляцца артыкулы пра жыццё ў сельсаветах Лепельскага раёна. Паводле аўтараў, станоўчыя змены прыйшлі не толькі ў чалавечы побыт – лепей жыць стала нават звярам:. Так, пра  пад "выбарчай" рубрыкай можна прачытаць і аповед з наступным пачаткам: "Бабёр пасяліўся на скрыжаванні, прама ля шасейкі, там, дзе з трасы збочвае дарога на аграгарадок, пабудаваў сваю хатку".

Далей у артыкуле вядзецца пра аграгарадок Баброва, у іншых газетных матэрыялах аўтары апавядаюць пра іншыя аграгарадкі ды вёскі. Герояў публікацый апытваюць, што змянілася за апошні час, і іх адказы пачынаюцца амаль аднолькава – са словаў "за чатыры апошнія гады". Фактычна, з мінулых парламенцкіх выбараў…

Сітуацыя, калі па выбарчай акрузе збіраюць подпісы за адзінага праўладнага прадстаўніка, на Віцебшчыне не адзінкавая. У Докшыцкай выбарчай акрузе № 22 зарэгістравана адзіная ініцыятыўная група – за вылучэнне старшыні Палаты прадстаўнікоў Уладзіміра Андрэйчанкі, а ў Полацкай сельскай акрузе №24 – за вылучэнне кіраўніка абласной управы КДБ  Васіля Папко.

Што яшчэ да асаблівасцей асвятлення выбарчай кампаніі на Лепельшчыне: раённая газета знарок або выпадкова скажае нават словы старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай. Так, у раёнцы надрукаваны артыкул "Палітычныя партыі не вылучалі кандыдатаў у дэпутаты". Гэтак "Лепельскі край" "перафразаваў" выказванне старшыні Цэнтрвыбаркаму, што пакуль палітычныя партыі сваіх прадстаўнікоў не вылучылі, але гэта можна рабіць яшчэ аж да 13 жніўня. Тым не менш у артыкуле паведамляецца, што 66 чалавек, якія  зарэгістравалі свае ініцыятыўныя групы, з'яўляюцца сябрамі палітычных партый, у тым ліку і апазіцыйных.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма