Бабруйск: Першы пікет у падтрымку Аксаны Самуйлавай (фота)
Магіляўчанка Аксана Самуйлава наведала 30 ліпеня Бабруйск, каб паўдзельнічаць у двух пікетах па зборы подпісаў за сваё вылучэнне ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Іх зладзілі на вуліцы 50 год ВЛКСМ і вуліцы Гарэліка.
- Падобна, што наша прэтэндэнтка бабруйчанам спадабалася, - кажа Алена Мядзведзева, сябра ініцыятыўнай групы. - Людзі, калі даведваліся, з якой мэтай мы тут стаім, расказвалі нам пра свае праблемы і пажаданні, вельмі добразычліва ставіліся.
Аксана Самуйлава адзначыла, што бабруйчане з невялікай цікаўнасцю ставяцца да самога факту правядзення выбараў у Палату прадстаўнікоў, але агрэсіі таксама не выказваюць.
- Цікавіліся грамадзянскай дамовай кампаніі "Гавары праўду", яна размешчана на маім стэндзе, - расказвае Аксана Самуйлава. - Дарэчы, мяне вельмі здзівіла, што дзейснага дэпутата ПП НС жыхары гэтай акругі не ведаюць. Мы не сустрэлі ні аднаго чалавека, які б ведаў прозвішча, і нават больш за тое - не ведаюць, жанчына ці мужчына гэты дэпутат! Мне гэта незразумела. Напрыклад, на маіх плакатах адразу пазначаны і кантактная інфармацыя, каб кожны патэнцыйны выбаршчык мог наўпрост звярнуцца з нейкім пытаннем.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Каментароў пакуль няма