Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Слонімскі чыноўнік пра Івана Шэгу: “Усё роўна нікуды не пусцяць”

  • Іван Шэга
    Іван Шэга

Старшыня Слонімскай выбарчай камісіі Алена Мачаліна ў вуснай форме папярэдзіла Віталіну Марчык і Уладзіміра Ліцьвіна, актывістаў ініцыятыўнай групы па вылучэнні кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Івана Шэгі, за тое, што зборшчыкі подпісаў несвоечасова запоўнілі падпісны ліст.

Праўда, у пісьмовай форме Іван Шэга такога папярэджання яшчэ не атрымліваў.

Дарэчы, ў райвыканкаме, куды наведаліся Марчык і Ліцьвін, адзін з чыноўнікаў сказаў ім, што калі іх кандыдат будзе вылучацца ад партыі, то няхай нават і носа не суне - “усё роўна яго нікуды не пусцяць”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма