Светлагорск: месца стэнду пра выбары знайшлося за сметнікам
Па горадзе расставілі стэнды, якія інфармуюць аб выбарах у Палату прадстаўнікоў. Адзін з іх усталявалі каля “Гандлёвага цэнтру”. Але месца для стэнду, як і санітарнае становішча ля крамы, пакідаюць жадаць лепшага.
Само месца каля ўваходу ў краму, як бачна на здымку, утрымліваецца не ў належным санітарным стане. Чамусьці стэнд пра выбары вырашылі засунуць менавіта сюды.
Прычым антысанітарнае становішча ля харчовай крамы ўтвараецца не праз неахайнасць гараджанаў. Яны і хацелі б пакласці смецце ў скрыню, ды толькі няма куды, бо скрыня перапоўненая. Падобную карціну можна назіраць і ў іншых месцах горада.
Дарэчы, “уладным кандыдатам” у дэпутаты па Светлагорску вылучаецца Галіна Філіповіч, старшыня раённага Савета. Ці робіць райсавет што-небудзь для таго, каб у горадзе было чыста? Адказ на пытанне, гледзячы на выбарчы стэнд ля смецця, напрошваецца сам сабой.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Каментароў пакуль няма