Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Пінск: выбарчая кампанія “мёртвая”

За мінулы тыдзень мясцовыя газеты “Пінскі веснік” і “Полесская правда” хіба што вымушана апублікавалі  рашэнні выканкамаў аб утварэнні выбарчых участкаў і спіс гэтых участкаў.  Цікава, што перасталі друкаваць нават паведамленні БЕЛТА і хвалебныя “оды” праўладным кандыдатам.  

Збор подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты таксама праходзіць незаўважна: пікетаў не выстаўляла ніводная з пяці зарэгістраваных на Піншчыне ініцыятыўных групаў. На вуліцах горада няма ніякай інфармацыі пра выбары.

Выбарчым камісіям па Пінскай гарадской акрузе №14 і Пінскай сельскай акрузе №15 з-за адсутнасці падзеяў збірацца даводзіцца вельмі рэдка. Па словах назіральніка ад Беларускага Хельсінкскага камітэта Віктара Ярашука, усю неабходную інфармацыю сябры камісіяў даюць без праблем.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма