Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Дэпутаты Гомельскага аблсавету ідуць на павышэнне

Гомельскія начальнікі розных узроўняў, адбыўшы тэрміны ці палову тэрміна ў абласным савеце дэпутатаў, вылучаюцца ў парламентарыі. Напрыклад, у Палату прадстаўнікоў цэліць Галіна Філіповіч – член Гомельскага савета дэпутатаў і старшыня Светлагорскага раённага савета дэпутатаў.

У Гомелі па Прамысловай акрузе плануе балатавацца член Гомельскага абласнога савета дэпутатаў, галоўны ўрач кардыялагічнага дыспансеру Галіна Лапаціна. Вырашыў стаць парламентарыем таксама дэпутат Гомельскага аблсавету, дырэктар Рэчыцкага метызнага заводу Адам Вашкоў.

Як нядаўна стала вядома незалежным назіральнікам, па Гомельскай-Цэнтральнай акрузе плануе балатавацца начальнік аддзелу адукацыі Адміністрацыі Цэнтральнага раёна Гомеля Алег Леўшуноў. А па Жыткавічскай акрузе, у склад якой уваходзіць таксама Петрыкаўскі раён і частка Лельчыцкага, пойдзе кандыдатам старшыня Гомельскага абласнога суда Людміла Міхалькова.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма