Сайт Пінскага гарвыканкама рэкламуе пікеты праўладнага кандыдата
Пасля доўгага маўчання афіцыйны сайт Пінскага гарвыканкама змясціў інфармацыю на выбарчай тэматыкі. Пад назвай “Навіны выбарчай кампаніі” апублікавана невялічкае паведамленне аб тым, што ў Паўночным мікрараёне горада адбыўся пікет па зборы подпісаў у падтрымку прэтэндэнта ў кандыдаты Зінаіды Мандроўскай.
Цікава, чаму сайт гарвыканкама раптам звярнуў ўвагу менавіта на гэту падзею ў кантэксце ўсёй бягучай выбарчай кампаніі. З-за таго, што гэта быў першы такі пікет у Пінску ці справа ў тым, што спадарыня Мандроўская з’яўляецца дзеючым дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу?
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Каментароў пакуль няма