У Магілёве з’явіліся першыя пікеты за дэмакратычных вылучэнцаў
Мерапрыемствы ладзяць актывісты грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду!” у падтрымку прэтэндэнтаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Леаніда Падбярэцкага і Аксаны Закрэўскай.
Падтрымаць і пазбіраць подпісы за іх вылучэнне ў абласны цэнтр прыехаў адзін з лідэраў грамадзянскай кампаніі Сяргей Вазняк.
Актывісты адзначаюць, што пікеты праходзяць без перашкодаў з боку ўлады.
Іншыя прэтэндэнты ў дэпутаты на сённяшні дзень у Магілёве пікеты не ладзяць.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Каментароў пакуль няма