Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Салігорскі выканкам кіруецца на выбарах Законам "Аб абароне"

  • Леанід Мархотка, прадстаўнік БХК у Салігорску
    Леанід Мархотка, прадстаўнік БХК у Салігорску

Праваабаронца Леанід Мархотка атрымаў адказ на свой запыт у Салігорскі выканкам аб унясенні зменаў ў рашэнне “Аб вызначэнні месцаў, забароненых для правядзення пікетаванняў з мэтай збору подпісаў выбаршчыкаў”. Як высветлілася, чыноўнікі пры вызначэнні спісу месцаў кіраваліся не Выбарчым Кодэксам, а Зконам Рэспублікі Беларусь “Аб абароне”.

- Каб пазбегнуць канфліктных сітуацыяў падчас збору подпісаў ініцыятыўнымі групамі, мы папрасілі ўлады апублікаваць пералік канкрэтных арганізацыяў, якія адносяцца да тых, што забяспечваюць абараназдольнасць і бяспеку дзяржавы ў Салігорскім раёне. Райвыканкам, на жаль, даслаў чагровую адпіску, - сцвярджае Леанід Мархотка.

У сваім адказе кіраўнік салігорскай “вертыкалі” Аляксандр Рымашэўскі паведамляе, што пры вызначэнні месцаў, забароненых для збору подпісаў, выканкам кіраваўся Законам “Аб абароне”. Паводле гэтага закону для абароны Рэспублiка Беларусь мае Узброеныя Сілы, унутраныя войскі Міністэрства ўнутраных спраў, органы памежнай службы, органы дзяржаўнай бяспекі, Службу бяспекі Прэзідэнта, iншыя воiнскiя фармаваннi, якiя ствараюцца ў адпаведнасцi з заканадаўствам, а таксама прыцягвае органы ўнутраных спраў, Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь, органы фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, органы i падраздзяленнi па надзвычайных сітуацыях. Як сцвярджае старшыня выканкаму, “арганізацыямі, якія забяспечваюць абароназдлольнасць і бяспеку дзяржавы ў Салігорскім раёне, з’яўляюцца ўсе структурныя падраздзяленні вышэйпералічаных органаў”.

Гэткі адказ, на думку Леаніда Мархоткі, не дае зборшчыкам подпісаў амаль ніякай карыснай інфармацыі аб тым, дзе ж какнрэтна нельга збіраць подпісы:

- Атрымліваецца, каб не парушыць заканадаўства, усім ініцыятыўным групам неабходна самастойна адшукаць інфармацыю аб месцазнаходжанні ўсіх гэтых сілавых стурктураў. А гэта ўсё ж такі не казіно з рэкламнай вывескаю. Чаму проста не пазначаць назвы ды адрасы канкрэтных арганізацыяў, каля якіх нельга збіраць подпісы, не зразумела. Па сутнасці, чыноўнікі сваімі неканкрэтнымі фармулёўкамі ствараюць глебу для парушэння Выбарчага Кодэксу.

Праваабаронца адзначае і ўжо звыклую юрыдычную непісьменнасць выканкамаўскіх юрыстаў. Другі пункт патрабавання, аб унясенні адпаведных зменаў у рашэнне і публікацыя іх у мясцовай раёнцы чыноўнікамі, наогул быў праігнараваны.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма