Падаткавікоў у працоўны час накіравалі падпісацца за дырэктара ЦУМа
Адзін з мяркуемых вылучэнцаў кандыдатам у дэпутаты звярнуўся ў пракуратуру Брэсцкай вобласці са скаргай на дзеянні ініцыятыўнай групы, якая збірае подпісы ў падтрымку дырэктара мясцовага ЦУМа Віктара Валюшыцкага.
Жыхар Брэста Аляксандар Мельнік, які таксама збіраецца вылучацца кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў у сваёй скарзе прыводзіць прыклады, як парушаецца выбарчае заканадаўства падчас этапу збору подпісаў. Так, паводле яго словаў, старшыня падатковай інспекцыі Маскоўскага раёна горада Брэста Лілія Сіняк парэкамендавала супрацоўнікам адлучыцца ад працы і пакінуць подпісы за Віктара Валюшыцкага. Гэты прэтэндэнт працуе дырэктарам Брэсцкага цэнтральнага універмага і адначасова з’яўляецца кіраўніком раённай суполкі РГА “Белая Русь” .
Аляксандр Мельнік лічыць недапушчальным такія факты і мяркуе, што пракуратура павінна адрэагаваць у гэтым выпадку, тым больш, што правесці праверку будзе нескладана.
Як ужо паведамлялася раней, выяўлены выпадкі, калі аналагічным чынам з выкарыстаннем адміністратыўнага рэсурсу ў Брэсце збіраюцца подпісы за вылучэнне кандыдатам у дэпутаты галоўнага лекара гарадской бальніцы хуткай дапамогі Валянціна Мілашэўскага.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Каментароў пакуль няма